Реквием музей ВОВ

Реквием музей ВОВ

Белорусский художник-монументалист Владимир Кривоблоцкий это целое явление в мире

искусства, будто яркая звезда на небосводе творчества современных мастеров. В лучших своих произведениях он сумел достичь образно-философских обобщений, свойственных творчеству Микеланджело с его картинами ада на росписях Сикстинской капеллы и Пикассо, создавшего «Гернику».

 

Живописное полотно «Реквием» это не просто свидетельство минувшего лихолетья и подвига Ангел скорби народа. В нем боль, как пламя, в молчании – крик и стогн. В печали — гнев. Символы и образы несут в себе и темное, злое начало, страх и смерть и целые волны добра, надежды, веры и любви. Наверное, на сегодня это главное произведение Кривоблоцкого. Сам художник о работе говорит так:— Эта картина, состоящая из пяти частей, находится в экспозиции музея Великой Отечественной войны. В основу сюжета взят символ—островок Озаричской земли, куда «черная сила» сгоняла ни в чем не повинных людей. В то же время я хотел показать беды моей земли, горе моего народа. Здесь и Озаричи, и Хатынь, и Тростенец, и Чернобыль…

 

Мне важно было передать состояние, ощущение… Для меня аллегорический смысл в работе очень важен. Художник должен быть мыслителем, а не иллюстратором жизни. Кисть должна быть философской.

 

Полотно действительно потрясает. Трагедия своего народа здесь преподносится как трагедия

Вселенной. Как «вечный огонь» — памятник человеческому подвигу, прозорливый взгляд на историю и человеческие судьбы, вечный плач и высохшие слезы мужества…

… Образ женщины с черными птицами на голове напоминает образ Родины-матери, во чреве которой умерли не рожденными тысячи жизней. Скорбь такой силы, что передать ее словами мог только создатель великих трагедий:

… Вам кажется, я плачу? Я не плачу.

Я вправе плакать, но на сто частей

Порвется сердце, прежде, чем посмею Я плакать…»

…Старик в центре картины, словно пригвожденный к кресту тяжелой судьбы своего народа. Он держит родовое гнездо страны, которое разрушила беда… Старику так невыносимо тяжело, что на его боль отозвалась земля, поднявшая свой верхний пласт…

 

Пра твор распавядае сам мастак Уладзімір Крываблоцкі:

 

— Жыццёвы лёс мяне паяднаў з людзьмі, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны сустрэлі сваё маленства ў канцлагеры “Азарычы”. Наша знаёмства, сустрэчы, успаміны былых малалетніх вязьняў ускалыхнулі, растрывожылі маю душу. Я хацеў даведацца, як тыя нечалавечыя мукі, боль і слёзы яны змаглі перанесці ў свае малыя гады, як выжылі, што дапамагло пераадолець нягоды, голад, холад… Ім, дзеткам, іхнім мамам, бабулям, дзедам…

 

І мая душа запатрабавала гэты боль і гэтую мужнасць людскую вынесці на свій паліптых. У аснове

твора – сімвал таго кавалачка зямлі, куды фашысты зганялі мірных людзей – старых, жанчын дзяцей. У прыгожым ягадна-птушыным бары. На ўскраіне мястэчка Азарычы, што на Гомельшчыне, фашысты стварылі фабрыку смерці. Не самі людзі ішлі сюды – іх гнала чорная сіла, што прыляцела на гэтую зямельку.

 

У цэнты карціны – мужны чалавек, старац – трымае ў дужых руках крыж, абвіты калючым дротам (кожны з нас нясе крыж свайго лёсу: мы сустракаемся з ім пры нараджэнні, а калі паміраем – крыж застаецца пасля нас). Калючкі – больчарнаты і жудасці.

 

Так, не па сваёй волі ішлі людзі ў чорнае і халоднае “азарыцкае2 пекла. Людзей гналі туды сілай і гвалтам., і таму я ўзяў легенду аб птушках: нарадзіўшы сваіх дзяцей, яны ніколі не пакідаюць іх. І ў творы – маладыя і сталыя жанчыны стварылі як бы вянок вечнага сну дзетак, якія больш ніколі не прачнуцца. Страшны быў час: паміралі ў голадзе і холадзе. На вачах маці – яе дзеці, на вачах дзяцей паміралі маці… Снег – холад – мароз… Да таго ж, тэрыторыя была заражана тыфам.

 

Гэты крыж бяды і пакут праходзіць праз лёсы людзей. Таму я адзяваю яго другую палавіну ў крыжы людзей, якія нясуць свій лё таксама. І каб з’яднаць-узрушыць, у самым цэтры стаўлю канкрэтны вобраз дзяўчынкі, узяты з фотаздымка. Дзяўчынка, перажыўшы пекла канцлагера, засталася жыць. Яна выносіць свечачку, як бы шкарлупы гняздечка, якое сагрэла і ўратавала яе. І яна не забудзецца, усім раскажа аб перажытым.

Вакол крыжоў – людзі, людзі…. Яны быццам грудкі снегу. Яны варушацца, штосцьці ўкінулі у рот і ядуць, паўзуць па сваёй страшнай апошняй дарозе. І навекі застаюцца белымі, светлымі – побач з грудамі ужо памерлых…

 

З правага боку – зварот да жанчыны сталага веку. Яна шмат зведала на жыццёвай дарозе. І вось тут, напрыканцы жыцця, яна таксама сустракае жудасную трагедыю: праз пекла таго ж агню, вісельні. Тая ж чорная птушка зла і тут. Праз увесь фрыз праходзіць алегорыя зла, нечалавечай смяротнай сілы. Ды чалавек мацней самай страшнай машыны зла. І каб сказаць гэта, каб узвысіць чалавека, я раблю па баках паліптыха, так бы мовіць, замок. Анёл-ахоўнік, які прайшоў праз трагедыю,— таму я замыкаю твор, ім жа раскрываю лёс народва Беларусі. Анёл акрылены душамі людзей розных пакаленняў. Яны глядзяць у свет вокам-сведкам навалы-бяды. Яно расказвае аб перажытым. Маладая жанчына ў німбе. Німб – гэта як бы бугаркі таго, хто застаўся… Яны – як бы воблака людзей. А птушачка – надзея.

 

У правай частцы – зубр-кентаўр, які сімвалізуе сілу дабра. У яго руках меч, які пранізвае чорнае вока зла. Хопіць зла на гэтай шматпакутнай зямлі. Я апранаю рыцара свабоды ў пояс Перамогі, вянок дубовай лістоты з жалудамі, як узнагароду за смеласць і мужнасць. Рыцар прыгожы і надзейны.Залаты чалавек, ён нясе сонца, святло і збаўленне. Ад усх чорных сіл, якіх нямала на зямле. Яны, тыя сілы, без твару. Як змрочная прорва ў зямлі, засеяннай дабрынёй і спагадай.

 

Я хацеў выказацца: як чую родную зямлю, што мне баліць, што люблю, а што ненавіжу.